роспач і трывога.
Калі вярнуся я назад
І запалю святло ў пакоі,
Не распагодзіцца пагляд
Маёй матулі
больш ніколі.
Паклоны б’ю начным лясам
Я з прадчуваннем падсвядомым,
Нібы развітваюся сам
Навекі з імі,
з родным домам.
НОЧ НА РАДЗІМЕ
З лагчыны выпаўз шэры змрок,
Згубілі фарбы ўсе прадметы.
І толькі ля начных дарог,
Як зоры,
свецяцца ранеты.
Іду я ў жнівеньскую ноч
Кудысь ад роднага парога.
Слупы, як прывіды, -
наўзбоч,
На сэрцы –
роспач і трывога.
Калі вярнуся я назад
І запалю святло ў пакоі,
Не распагодзіцца пагляд
Маёй матулі
больш ніколі.
Паклоны б’ю начным лясам
Я з прадчуваннем падсвядомым,
Нібы развітваюся сам
Навекі з імі,
з родным домам.