Версия для печати
Четверг, 10 августа 2017 10:31

Жудасны морак ахутваў прасторы...

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

****

Жудасны морак ахутваў прасторы,

Бесперастанку ўсю ноч

З неверагоднаю хуткасцю зоры

Ярка мільгалі наўзбоч.

 

Вецер навокал свістаў ашалела,

Быццам арбіты пятля

Раптам парвалася –

                          і паляцела

Ў чорную бездань Зямля.

 

Росамі ззяюць суквецці заранак,

Росы –

    як россыпы зор.

Слухае сцішаны,

радасны ранак

Плёскат лагодны азёр.

 

Конік ружовы пазвоньвае путам,

Певень вітае зару…

Неба раскрылася парашутам

І ўратавала Зямлю.

Прочитано 434 раз Последнее изменение Пятница, 11 августа 2017 10:15
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии