Версия для печати
Четверг, 10 августа 2017 09:18

Стаю на парозе Бацькоўскага дому...

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

****

Стаю на парозе

Бацькоўскага дому

Ў журбе

      і трывозе,

Адольваю стому.

 

Знясілены лебедзь –

Я марыў аб шчасці

У травы дзе-небудзь

Ля Лосвіда ўпасці.

Паспаць бы ў лагчыне,

Я думаў,

ля Віцьбы,

У роднай хаціне

Душой адпачыць бы!

 

Ды родная хата –

Чужое гняздзечка.

Між рамамі –

вата,

Пабелена печка.

 

У прыцемку шэрым

У смутку і скрусе

Стаіўся

і ў дзверы

Пастукаць баюся.

 

На рэчку шыбую

Лагчынай самохаць,

Каб радасць чужую

Нічым не спалохаць.

Прочитано 544 раз Последнее изменение Пятница, 11 августа 2017 10:17
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии