Версия для печати
Четверг, 01 декабря 2016 14:23

На нашым кірмашы – ўсе ад душы

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

22 лістапада супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі  арганізавалі ў чытальнай зале для выхаванцаў старэйшай групы дзяцячага сада № 1 свята “На нашым кірмашы – ўсе ад душы”. Мэта мерапрыемства – узбагачэнне ўяўленняў аб роднай Беларусі; фарміраванне цікавасці да нацыянальных традыцый і звычаяў беларускага народа; выхаванне любові і павагі да роднай мовы.

Героі мерапрыемства “Дзед Талаш” і “Бабка Еўка” (вядучыя) прыехалі на багаты кірмаш за садавінай і гароднінай. У ролі прадаўцоў выступалі дзеці. Чаго толькі не было на тым кірмашы: яблыкі, бульба, морква, бурак і шмат чаго іншага! Каб пакупнікам лягчэй было знайсці ўсю патрэбную ім садавіну, яны папрасілі дапамогі ў дзяцей, якія з задавальненнем напаўнялі кошыкі дзеда і бабы таварам.

Потым усе ўдзельнікі гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, адгадвалі беларускія загадкі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці частаваліся смачнымі яблыкамі.

Прочитано 1261 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии