Версия для печати
Пятница, 28 октября 2016 14:46

Здароўе – гэта здорава

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

Праблема фарміравання здаровага ладу жыцця з'яўляецца адной з актуальных у бібліятэчным абслугоўванні насельніцтва, асабліва моладзі. Здароўе чалавека з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю жыцця і залежыць ад мноства фактараў. Езярышчанская гарпасялковая бібліятэка актыўна працуе ў галіне прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

4 кастрычніка для навучэнцаў другога класа мясцовай школы супрацоўнікі бібліятэкі правялі конкурсную праграму “Здоровье – это здорово”. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Что вредно – что полезно”, “Правда или нет”, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра здароўе. Напрыканцы ўсіх чакалі салодкія падарункі.

Праводзячы падобныя мерапрыемствы, супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца сфармаваць негатыўнае стаўленне да шкодных звычак, прывабіць маленькіх карыстальнікаў бібліятэкі да здаровага ладу жыцця.

 

Прочитано 927 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии