Версия для печати
Понедельник, 10 октября 2016 14:28

Добрае слова аб маці

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

Ўшанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю. Безумоўна, Дзень маці – гэта адно з самых кранальных святаў, таму што ўсе мы з дзяцінства і да сваіх апошніх дзён нясём у сваёй душы адзіны і непаўторны вобраз сваёй матулі, якая ўсё зразумее, даруе, заўсёды паспачувае.

5 кастрычнікадля навучэнцаў 4-га “Б” класа СШ № 2 (удзельнікаў клуба “Неугомонные детки”) супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі ранішнік “Поговорим сегодня мы о маме”.

Спачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, распавяла пра тое, як і калі адзначаюць гэты дзень у іншых краінах свету. У праграме мерапрыемства было шмат вясёлых і пазнавальных гульняў, літаратурных віктарын, загадак, прыказак, конкурсаў, песень.

Дзеці з хваляваннем чыталі вершы, праявілі сваю эрудыцыю ў конкурсе прыказак пра маці. Шмат добрых слоў прысвяцілі сваім мамам ўсе ўдзельнікі свята. Мерапрыемства атрымалася вельмі кранальным і цікавым.

 

Прочитано 540 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии