Версия для печати
Пятница, 01 июля 2016 12:50

Бібліятэка - краіна цудаў

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

8 чэрвеня ў рамках праграмы “Бібліятэка - краіна цудаў” супрацоўнікі  Езярышчынскай гарпасялковай бібліятэкі для дзяцей з летняга аздараўленчага лагера “Патрыёт” правялі інфармацыйную гадзіну “Чароўная лямпа”. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Вядучыя расказалі ўдзельнікам мерапрыемства гісторыю ўзнікнення газавай лямпы і яе эвалюцыю на працягу ўсяго часу, пазнаёмілі дзяцей са старажытнай прафесіяй – ліхтаршчык. Потым дзецям прапанавалі паглядзець электронную прэзентацыю на тэму - “З гісторыі лямпачкі”. Напрыканцы мерапрыемства адбылася экскурсія ў комнату этнаграфіі, якая працуе пры бібліятэцы, дзе бібліятэкары пазнаёмілі удзельнікаў з вырабамі народнага промыслу мінулага стагоддзя.

 

Прочитано 968 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии