29 сакавіка ў Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў Дзень краязнаўчай бібліяграфіі “Гарадок ў сучасным і мінулым”. Наведвальнікі ў фае бібліятэкі маглі азнаёміцца з фота-выставай з аднаіменнай назвай, дзе былі размешчаны фотаздымкі горада розных часоў, фотаальбомы, легенды і літаратура пра Гарадок і Гарадоцкі край. Акрамя таго, ў гэты дзень усе чытачы атрымалі ў падарунак крыжаванку “Городокский край”, распрацаваную супрацоўнікамі абанементу.
У чытальнай зале для малодшых школьнікаў, запрошаных у гэты дзень у бібліятэку, і ўсіх жадаючых прайшоў лялечны спектакль “Адкуль пайшла назва Гарадок” у выкананні лялечнага тэатра “Калабок” , які працуе пры аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі цэнтральнай бібліятэкі. Пастанова была прысвечана легендзе пра стварэнне мястэчка “Гарадок”.




