Версия для печати

Ісаёнак Марыя Іванаўна

ІСАЁНАК МАРЫЯ ІВАНАЎНА

1949

ІСАЁНАК МАРЫЯ ІВАНАЎНА

 Мастачка

Нарадзілася ў в. Кісялі Гарадоцкага раёна. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча.  Працавала мастаком-дэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм».

Працуе ў жанры станковага жывапісу. Мастачка тонка ўспрымае стан прыроды, імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем.   Член Беларускага саюза мастакоў.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,  у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Дзяржаўным мастацкім музеі г. Чунціна (КНР), у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Англіі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, ЗША, Кітая.

Жыве ў Мінску.