Версия для печати

 Бранштэтар Павел Леанідавіч

БРАНШТЭТАР ПАВЕЛ ЛЕАНІДАВІЧ

1954 - 2022

БРАНШТЭТАР ПАВЕЛ ЛЕАНІДАВІЧ

Фотамастак

Нарадзіўся ў в. Максімаўка Гарадоцкага раёна. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

 Працаваў фатографам у інстытуце «Віцебсксельбудпраект»,  з 2004 года выкладаў на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва». Член Беларускага саюза дызайнераў. Працаваў ў жанрах партрэта, нацюрморта, рэпартажу, пейзажа, ню.

Жыў ў Віцебску.