Версия для печати
ЦІТОЎ МІХАІЛ СЕВАСЦЬЯНАВІЧ
(1925-2008)
|
 |
Токар-шліфоўшчык.
Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Нарадзіўся 24 студзеня 1925 года ў в. Вялікае Лосвіда Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Працаваў у калгасе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 года ваяваў у партызанскім атрадзе Д. Ф. Райцава, з 1944 - у 32-ім мотастралковым палку 1-га Беларускага фронту.
Пасля вайны на працягу 35 гадоў працаваў токарам-шліфоўшчыкам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе імя Камінтэрна. Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР. 3 сакавіка 1976 года за вялікі ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці выпускаемай прадукцыі, працоўныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў 9-га пяцігадовага плана Цітову Міхаілу Севасцьянавічу было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».
|
Copyright © 2026 Sj Kay. All Rights Reserved