КРУМІН ІВАН АНДРЭЕВІЧ
(1915-2003)
|
|
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант.
Герой Савецкага Саюза (1943)
Нарадзіўся 26 верасня 1915 года ў Гарадку у сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў бухгалтарам у г.Тэрмезе (Узбекістан).
На фронт трапіў у лістападзе 1942 года пасля заканчэння мінамётнага вучылішча. Удзельнічаў у вызваленні Курска, Арла, Сеўска, Чарнігава, Правабярэжнай Украіны.
Камандзір мінамётнага ўзвода 43-га Даўрскага стралковага палка 106-й Забайкальскай стралковай дывізіі лейтэнант І. А. Крумін у баях за пераправу на р. Днепр праявіў мужнасць і адвагу. У выніку гераічных дзеянняў лейтэнанта І. А. Круміна артылерыя дзейнічала выдатна, агнявыя кропкі праціўніка падаўляліся своечасова, а гэта забяспечыла паспяховае фарсіраванне Дняпра і захоп плацдарма на правым беразе ракі. Званне «Герой Савецкага Саюза» было прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.
Пасля вайны працаваў на партыйных і дзяржаўных пасадах ў Рызе.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КРУМІНА ІВАНА АНДРЕЕВІЧА