Версия для печати

КАРАЛЁЎ ПАВЕЛ МІХАЙЛАВІЧ

КАРАЛЁЎ ПАВЕЛ МІХАЙЛАВІЧ

(1915 - 1998)

 Каралёў

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр.

Герой Савецкага Саюза (1945).

Нарадзіўся 16 (29) ліпеня 1915 года ў в. Крыцкія Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння 7 класаў працаваў у калгасе, потым на Ленінградскім паравозабудаўнічым заводзе.

Удзельнік  пахода савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь у 1939 годзе.  У 1942 годзе скончыў армейскія курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір батарэі 528-га гарматнага артылерыйскага палка, капітан Каралёў вызначыўся ў баях па ўтрыманні і пашырэнні плацдарма на левым беразе р. Одэр у раёне г. Олау (Польша). Пад яго камандваннем была  арганізавана  абарона назіральнага пункта. Разлікі гармат адбілі 14 варожых атак і адстаялі плацдарм.   Званне «Герой Савецкага Саюза» прысвоена 27 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны П. М. Каралёў працягваў ваенную службу. Жыў у г. Вінніцы.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КАРАЛЕВА ПАЎЛА МІХАІЛАВІЧА