КАЗЛОЎ АРСЕНЦІЙ ЯФІМАВІЧ
(1919 - 1971)
|
|
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант.
Герой Савецкага Саюза (1945).
Нарадзіўся 23 лютага 1919 года ў в. Газьба Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. З кастрычніка 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года – на фронце.
У снежні 1944 года пры фарсіраванні р. Дунай (Венгрыя) камандуючы аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна (3-ці Украінскі фронт) Казлоў А.Я. быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку і ў ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аўтаматнай чаргой знішчыў двух фашыстаў. 24 сакавіка 1945 года за мужнасць і гераізм Казлову Арсенцію Яфімавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у в. Мяжа Гарадоцкага раёна.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КАЗЛОВА АРСЕНЦІЯ ЯФІМОВІЧА