Версия для печати

ДАРОШЧАНКА ІВАН ВАСІЛЬЕВІЧ

ДАРОШЧАНКА ІВАН ВАСІЛЬЕВІЧ

(1922-2002)

i 1 

 

 

 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант.

Поўны кавалер ордэна Славы.

Ганаровы грамадзянін г. Гарадка.

Нарадзіўся 5 мая 1922 года ў в. Дуброўкі Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля школы вучыўся ў Грозненскім нафтавым тэхнікуме, працаваў на шахтах Данбаса.

Вайну пачаў партызанам у складзе Калінінскай партызанскай брыгады. З красавіка 1944 года - ў Чырвонай Арміі. Увесь баявы шлях І. В. Дарошчанкі прайшоў ва ўзводзе разведкі 14-га стралковага палка 72-ой стралковай дывізіі. Ваяваў на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Ордэнам Славы III ступені (1944) узнагароджаны за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў перыяд фарсіравання р. Сястра (Ленінградская вобласць).Ордэнам Славы II ступені (красавік 1945) - за ўдзел ў баях за вызваленне г. Нейсе (ПольшчаОрдэнам Славы I ступені (май 1945)  - за ўдзел ў баях за населены пункт Цабтен (Польшча). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны жыў у Гарадку.

 

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ДАРОШЧАНКУ ІВАНА ІВАНАВІЧА