ГАПЯЁНАК МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ
(1919 - 2008)
|
|
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі палкоўнік.
Герой Савецкага Саюза (1945).
Кандыдат ваенных навук (1960).
Нарадзіўся 17 красавіка 1919 года ў в. Глінішча Гарадоцкага раёна.
Скончыў Балашоўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З 1941 года – у Чырвонай Арміі. Прайшоў шлях ад лётчыка на бамбардзіроўшчыку да камандзіра эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага бамбардзіровачнага авіяпалка.
Прымаў удзел у прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Берлінскай і іншых аперацыях. За гады Вялікай Айчыннай вайны зрабіў 198 баявых вылетаў. Званне «Герой Савецкага Саюза» прысвоена 27 чэрвеня 1945. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года.
У пасляваенны перыяд працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах, працаваў выкладчыкам у Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. Жыў у п. Моніна Маскоўскай вобласці.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ГАПЯЁНАКА МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА