БАГДАНАЎ РЫГОР БАГДАНАВІЧ
(1910-1943)
|
|
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы лейтэнант.
Герой Савецкага Саюза (1943).
Нарадзіўся ў 1910 годзе ў в. Марцюшы Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. З 1932 года – у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З 1941 года – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Гвардыі старшы лейтэнант, камандуючы батальёнам 385-га стралковага палка (Цэнтральны фронт), вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. 24 верасня 1943 года байцы батальёна пераправіліся на правы бераг і захапілі два населеныя пункты. Утрымліваліваючы іх да падыходу асноўных сіл палка, батальён пад камандаваннем Р. Багданава адбіў 10 атак ворага. У хуткім часе на дапамогу прыйшлі воіны іншых батальёнаў палка і стойка абаранялі заняты плацдарм. 1 кастрычніка 1943 года, адбіўшы контратаку ворага, Рыгор Багданаў быў смяротна паранены.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА БАГДАНАВА РЫГОРА БАГДАНАВІЧА