АНАНЬЕЎ МАРТЫН АЛЯКСЕЕВІЧ
(1900-1982)
|
|
Удзельнік грамадзянскай вайны.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы лейтэнант.
Герой Савецкага Саюза (1944).
Нарадзіўся ў 1900 годзе ў былой в. Ісайкі Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і.
У арміі з 1919 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. На фронце з лютага 1942 года.
Пры фарсіраванні Дняпра 27 верасня 1943 года камандзір кулямётнага разліку Мартын Ананьеў з групай байцоў ў ліку першых пераправіўся на правы бераг ракі. Усю ноч пехацінцы адбівалі атакі ворага, тым самым садзейнічалі пашырэнню захопленага плацдарма. Кулямётчык Ананьеў асабіста знішчыў каля 70 гітлераўцаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў і праяўленыя пры гэтым гераізм і адвагу старшаму сяржанту Ананьеву Мартыну Аляксеевічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
Пасля вайны жыў і працаваў у г. Таганроге Растоўскай вобласці.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА АНАНЬЕВА МАРТЫНА АЛЯКСЕЕВІЧА