АВЕРЧАНКА МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ
(1922-1960)
|
|
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант. Герой Савецкага Саюза (1946).
Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Маісеенкі Гарадоцкага раёна. Скончыў сямігодку, працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Тыфліскае артылерыйскае ваеннае вучылішча. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах.
У красавіку 1945 г. камандзір гарматы 823-га артылерыйскага палка (1-ы Беларускі фронт) старшы сяржант Мікалай Аверчанка вылучыўся ў баях па прарыву варожай абароны на левым беразе ракі Одэр, забяспечыў фарсіраванне ракі Шпрэе. У баях за Берлін быў цяжка паранены, але не пакінуў свой баявы разлік да канца бою.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена у 1946 годзе за ўзорнае выкананне баявых заданняў і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм.
Пасля вайны М. І. Аверчанка працягваў службу ў арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у горадзе Кунда ў Эстоніі.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА АВЕРЧАНКА МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА