ЮБІЛЕЙНЫ ЭКСПРЭС
У рамках праекта “БиблиоИстории” у лютым ва ўсіх аддзелах Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіў цыкл юбілейных выстаў “Юбілейны экспрэс”, на якіх карыстальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі і пісьменнікамі-юбілярамі 2023 года. У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі быў аформлены літаратурны подыум “Алмазы прыгожага пісьменства”. Тут можна было знайсці шмат цудоўных зборнікаў вершаў. Проза таксама была прадстаўлена шырока вядомымі і любімымі беларусамі творамі. У музейным пакоі бібліятэчнай справы “Бібліятэка ў гісторыі” прадстаўлена экспазіцыя “Ганаравы юбілей”, пазнаёміўшыся з якой наведвальнікі маглі даведацца пра кнігі беларускіх пісьменнікаў, якім сёлета споўнілася 100 і больш гадоў, а паэма Мікалая Гусоўскага “Песня пра зубра” адзначыла сваё 500 -годдзе!
На працягу месяца для наведвальнікаў праходзілі агляды выстаў, дзе бібліятэкары расказвалі пра гісторыю стварэння твораў, значэнне іх у беларускай літаратуры, біяграфію аўтараў. Акрамя новых выданняў кніг, прадстаўлены слайды з выявай першых выданняў.
У аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры маленькія чытачы, таксама з задавальненнем знаёміліся з дзіцячымі кнігамі-юбілярамі.