C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

КАБ РОДНАЯ МОВА ГУЧАЛА!

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгожосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры 3 21 па 26 лютага (ўключна) праходзіў Тыдзень роднай мовы “Каб родная мова гучала”. За гэты час было праведзена шмат розных цікавых мерапрыемставаў, якія наведалі маленькія выхаванцы з дзіцячага садка №2, вучні малодшых класаў і наведвальнікі бібліятэкі. Адкрыўся Тыдзень мовазнаўчай гульнёў “Пра мову беларускую – цікава і займальна”, дзе дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі, беларускімі пісьменнікамі, а таксама паўдзельнічалі ў конкурсе загадак. Кожны жадаючы мог прыняць удзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, інтэрактыўных гульнях “Кола загадак” і “Перакладач”, у гульне слоў “Вясёлы ералаш”. Дзеці з захапленнем выконвалі ўсе прапанаваныя заданні, атрымлівалі за правільны адказ салодкі пачастунак - цукеркі. А тыя, хто пажадаў прыняць удзел у акцыі «Мова родная – мова модная», атрымалі ў падарунак прыгожыя закладкі для кніг. Увесь тыдзень дзейнічалі выставы кніг беларускіх аўтараў «Чароўнае кола беларускіх казак» і «Міжнародны дзень роднай мовы». Гэты Тыдзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. А супрацоўнікі аддзела зрабілі ўсё магчымае, каб праграма мерапрыемстваў была яркая і цікавая.

Вверх