C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ЗІМОВЫЯ ВАКАЦЫІ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ!

У апошнія дні адыходзячага года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры было асабліва весела. У ёй кожны дзень адбывалася абавязкова што-небудзь цікавае, карыснае і пацешнае, на тое і вакацыі!
З 27.12. у аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры стартаваў шэраг мерапрыемстваў, падрыхтаваных работнікамі аддзела для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, якія наведваюць школьныя аздараўленчыя лагеры на перыяд зімовых канікулаў. У гэты дзень бібліятэкар чытальнай залы прапанавала сваім юным наведвальнікам адправіцца ў падарожжа “Казкі маёй бабулі!”. Весела і пазнавальна прайшла для ўсіх удзельнікаў казачная гадзіна. Велізарнае задавальненне дзеткі атрымалі ад конкурсаў: “Адгадай казачнага героя”, беларуская народная гульня “Мышка”, “Назаві казку”, “Пераўтварыся ў казачнага героя”. Затым удзельнікі апынуліся на паляне казачных загадак, адгадвалі герояў народных казак, казачных жывёл, угадвалі казкі па малюнку.
27.12. бібліятэкарам чытальнай залы было падрыхтавана ток - шоу “Школа ветлівых навук”. Падчас мерапрыемства дзеці разважалі, што азначаюць паняцці “ветлівасць”, “дабрыня”, навошта людзі выкарыстоўваюць ветлівыя словы? Адкуль з'явіліся гэтыя словы? Якія ветлівыя словы трэба ўжываць у пэўных сітуацыях. З цікавасцю дзеці ўключыліся ў гульні “Ветліва – няветліва”, “Сяброўскі поціск рукі”. Таксама разгадвалі загадкі, абмяркоўвалі верш “Урок ветлівасці”. У канцы ўсе з задавальненнем паўдзельнічалі ў інсцэніроўцы двух спектакляў “Рэпка” і “Казка пра прынцэсу”.
28.12. бібліятэкар абанемента падрыхтавала для сваіх юных наведвальнікаў навагоднюю забаўляльную праграму “Новы год да нас прыйшоў!”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй самага чароўнага свята, разнастайнасцю навагодніх традыцый і звычаяў розных краін, прынялі ўдзел у вясёлым навагоднім конкурсе “Без чаго не бываць Новаму году?”, дружна гулялі ў гульні: “Ёлачныя ўпрыгожванні”, “Навагодні маскарад”, “Дзве лепш, чым адна”, “Навагоднія фанты”, “Забяры падарунак”. Адказвалі на пытанні з “Навагодняй шкатулкі”. Мерапрыемства прайшло весела, яскрава і цікава.
29.12. у аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры школьнікаў чакала казачная імпрэза лялечнага тэатра “Калабок”. Дзіўныя прыгоды персанажаў лялечных спектакляў “Навагоднія прыгоды Калабка” і “Кот і ліса” не пакінулі юных гледачоў абыякавымі. Дзеці перажывалі за маленькага Калабка, які адправіўся ў небяспечнае падарожжа, каб хутчэй даставіць да Новага года ўнучцы Дашы тэлеграму ад бабулі і дзядулі, смяяліся з хітрага лянівага ката, які напалохаў усіх лясных жыхароў і здабыў новы дом. Прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добры настрой на цэлы дзень.
Завяршальнымі тыдзень зімовых вакацый у бібліятэцы сталі экалагічнае падарожжа “Па лясной сцежцы” і гульня – падарожжа па казках пісьменнікаў – анімалістаў “Пад шапкай – невідзімкай”, якія прайшлі 30.12. і 31.12.. Падчас падарожжа “Па лясной сцежцы” дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа ў дзіўны свет прыроды, даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні, адгадвалі лясныя загадкі, з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых конкурсах і гульнях, “Даведацца пра звера, птушку па малюнку”, “Падбяры пару”, “Жук – жучышча”. З цікавасцю паслухалі, а пасля актыўна абмеркавалі, апавяданні “Паездка ў лес” і “Казка пра лес”.
Мерапрыемства “Пад шапкай – невідзімкай” праводзіліся з мэтай знаёмства з кнігамі пісьменнікаў-анімалістаў: Біянкі, Жыткова, Прышвіна, Скрабіцкага, Сладкова, Чарушына. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кніжнай выставай “Праз кнігу ў свет прыроды”, расказала, як пісьменнікі размаўляюць з героямі сваіх апавяданняў. А пасля ўсе з вялікім задавальненнем сталі ўдзельнікамі вясёлых конкурсаў “Хто я такі”, “Чапушынкі з лесу”, “Бег жаб”, “Конікі”, “Лясныя даганялкі”, “Бюро надвор'я”. Вынікам мерапрыемства стала тое, што многія кнігі пісьменнікаў-анімалістаў рабяты ўзялі пачытаць дадому.
Незаўважна і хутка праляцеў тыдзень зімовых вакацый у бібліятэцы для навучэнцаў, а мерапрыемствы атрымаліся яркімі, карыснымі і вясёлымі.

Другие материалы в этой категории: « СІМВАЛ ЖЫЦЦЯ! А ШТО ТАКОЕ ВЕТЛІВАСЦЬ? »
Вверх