C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

СПЯШАЙЦЕСЯ З ПАЭТАМ СТРЭЦЦА!

У 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У святкаванні знамянальнай даты прыняў ўдзел і аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай раённай бібліятэкі. 3 лістапада сумесна з Гарадоцкай райкінавідэасеткай і аддзелам па адукацыі Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта ў культурна – асветніцкім цэнтры “Гарадок” прайшла літаратурна – музычная кампазіцыя “Вобразы мілыя роднага краю…”, прысвечаная да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.
На свята былі запрошаны маленькія наведвальнікі з аздараўленчых лагераў сярэдняй школы № 1 імя І. Х. Баграмяна і сярэдняй школы № 2 г. імя А. П. Сабалеўскага. Пачалося мерапрыемства з прагляду анімацыйнага фільма «Класікі і шахматы». Стужка паказвае своеасаблівы шахматны паядынак паміж пісьменнікамі. Кожны шахматны ход Купалы і Коласа – гэта чытанне фрагмента свайго твора, напісанага для дзяцей. А потым вядучыя з вялікай прыемнасцю правялі гасцей па сцяжынках Коласа, ў мінулае і расказалі аб самых цікавых момантах з жыцця беларускага класіка. Падчас падарожжа гучалі відэазапісы песен “Родныя вобразы!” (на словы Я. Коласа), “Беларусь – мой дом!” (у выкананні Мар’яны Бейня), Дзеці разам з работнікамі бібліятэкі чыталі вершы “Песня аб вясне”, “Усход сонца”, “Адлёт жураўлёў”, “На рэчцы зімою”, “Вечар на Палессі”, “Савось – распуснік”. Усе прысутныяі з цікаўнасцю акунуліся ў свет чароўнай паэзіі песняра, адкрываючы для сябе гаючыя крынiцы роднай мовы, народнай мудрасцi, самабытнай культуры беларусаў. Таксама быў праведзены агляд літаратуры з кніжнай выставы “Сэрца пакідаю вам”, на якой былі прадстаўлены кнігі з творамі, а таксама сабраны біяграфічныя звесткі народных паэтаў Коласа і Купалы. Завяршылася сустрэча паказам лялечнага спектакля «Хто вінаваты?» (аўтар А. Якімовіч).

Галерея изображений

Другие материалы в этой категории: « ВСЁ НА СВЕТЕ ИНТЕРЕСНО! МИР ЖИВОЙ ПРИРОДЫ »
Вверх