2022-гі год у нашай краіне праходзіць пад знакам 140-годдзя вялікіх
Отдел «Публичный центр правовой информации» Витебской областной ...
Обезопасьте себя и своих близких
Телефон доверия. Для кого и зачем? Наверное, каждый из нас ...
29 октября, Минск /Владимир Матвеев - БЕЛТА/. Президент Беларуси ...
Вашему вниманию небольшой ролик о Городокском районе
Мероприятия ГУК «Культурно-просветительский центр и сеть публичных ...
Интернет – это быстрый доступ к различной информации, общение с ...

Краеведение

Гарадоцкі раён – маляўнічы куток зямлі, па тэрыторыі адзін з буйнейшых у рэспубліцы, размешчаны ў паўночна-усходняй часцы Беларусі і займае каля 3000 км². На поўначы мяжуе з Невельскім і Усвяцкім раёнамі Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым усходзе з Віцебскім раёнам, на захадзе з Шумілінскім і Полацкім раёнамі. Праз тэрыторыю раёна праходзяць…
Час не пашкадаваў архітэктурных збудаванняў. Зніклі Езярышчанскі і Гарадоцкі замкі, дзесяткі храмаў, грамадзянскіх пабудоў. Збераглося нямногае.3 матэрыялаў архіва вядома, што ў 70 - 80-ыя гг. XIX ст. будаўніцтвам храмаў у нашым павеце займаўся епархіяльны архітэктар Плюшчык. У гэты ж час выкарыстоўваліся праекты і сметы архітэктара Пакроўскага (як пры будаўніцтве царквы…
Кавальства вядома ў нашым краі з часоў жалезнага веку. 3 жалеза выкоўвалі рэчы гаспадарчага і бытавога прызначэн-ня. У кузнях выконвалі такія віды работ, як коўка дэталяў транспартных сродкаў (калёс, санак, вазкоў, брычак), выраб сельскагаспадарчага інвентару (сярпоў, саш-нікоў, матык), слясарнага і сталярнага інструменту (сякер), прылад хатняга ўжытку (секачоў, крукоў, віл), прыстасаванняў…
Вусная народная творчасць нашага краю — гэта невычарпальная крыніца ведаў, аптымізму, гумару. Жанры мясцовай вуснай народнай творчасці разнастайныя: прымаўкі, прыказкі, загадкі, прыкметы, легенды, паданні, быліны, забаўлянкі, казкі, замовы, пацешкі, заклічкі, прыгаворкі і інш. Вельмі шырокі пласт народнай культуры — песні і прыпеўкі. Тэрыторыя Гарадоцкага раёна заселена носьбітамі паўночнабеларускіх гаворак. Наша…
Геалагічная будова Гарадоцкі раён размешчаны на паўночным усходзе Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Каля 88% паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага Ўзвышша , рэльеф мясцовасці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёна - Полацкая і Суражская азёрна-ледніковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58% тэрыторыі раёна – на вышыні 170-180…
Пасляваенныя гады адзначаны стваральнай працай жыхароў раёна. Паступова адступалі цяжкасці ваеннага ліхалецця. У 1949 г. пачалося будаўніцтва на рацэ Обаль Ключагорскай міжкалгаснай гідраэлектрастанцыі. Дзяржава аказвала дапамогу будаўнікам — камсамольцам раёна. Былі прысланы бульдозер, трактары, лакамабіль, самазвалы. Намаганнямі калгас-най моладзі, якая хутка авалодала гэтай тэхнікай, была ўзведзена плаціна вышынёй 7 метраў.…
22 чэрвеня 1941 г. у мірнае жыццё нашай краіны ўварвалася вайна. У Гарадоцкім і Мехаўскім раёнах адразу ж пачалася мабілізацыя ваеннаабавязаных у Чырвоную Армію. На патрэбы войска накіроўвалі аўтатранспарт, коней. Спраўныя трактары, абсталяванне МТС, калгасную жывёлу адпраўлялі ў тыл. Частка насельніцтва раёна таксама пакінула родныя мясціны і накіравалася на ўсход.…
Першыя калектыўныя гаспадаркі — камуны, арцелі, саўгасы — ствараліся ў Гарадоцкім павеце на землях былых памешчыцкіх маёнткаў, у меншай ступені на надзельных землях беднатой, батракамі. Найболыш моцнымі гаспадаркамі, якія дайшлі да суцэльнай калектывізацыі, аказаліся створаныя ў 1918 г. камуны «Бярозна» і «Зара». Камуна «Бярозна» мела 208 дзесяцін ворнай зямлі і…
Адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў павеце пачалося ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, былі канфіскаваны памешчыцкія і царкоўныя землі. У снежні 1917 г. Віцебскі губернскі з'езд Саветаў абмеркаваў парадак прыёму памешчыцкіх маёнткаў, паставіў задачы дакладнага ўліку ўсёй маёмасці. На павятовыя Саветы ўскладаўся абавязак па арганізацыі апрацоўкі ўсіх канфіскаваных зямель. Патрабавалася весці ў…
Гарадок упамінаецца ў 1128 г. з нагоды ваеннага паходу Кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. “ В летом 6636 пасла князь Мсціслаў с братьею своею многі крівічы, четырьмі путьмі:... Всеволодка із Городка... повеле іці к Ізеславлю... ” у летапісах другой паловы 13 ст. згадваецца “Гарадок каля Полацка” ў сувязі…
Страница 1 из 2
Вверх