2022-гі год у нашай краіне праходзіць пад знакам 140-годдзя вялікіх
Отдел «Публичный центр правовой информации» Витебской областной ...
Обезопасьте себя и своих близких
Осторожно, работорговля!   Осторожно, мошенники!
Телефон доверия. Для кого и зачем? Наверное, каждый из нас ...
29 октября, Минск /Владимир Матвеев - БЕЛТА/. Президент Беларуси ...
Вашему вниманию небольшой ролик о Городокском районе
Мероприятия ГУК «Культурно-просветительский центр и сеть публичных ...
Интернет – это быстрый доступ к различной информации, общение с ...

ПЕСНЯРЫ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ ДА 140 - ГОДЗЯ ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА

2022-гі год у нашай краіне праходзіць пад знакам 140-годдзя вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
З гэтымі нацыянальна значнымі імёнамі нашых класікаў звязаны вехавыя дасягненні беларускай літаратуры, яе імклівы эстэтычны і, можна сказаць, гістарычны – сусветны рост і росквіт.
Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Яны былі вельмі розныя і як асобы, і як творцы: парывісты, тэмпераментны, узнёслы Янка Купала; ураўнаважаны, падкрэслена рэалістычны Якуб Колас. Адзін – вястун і прарок, другі – летапісец і філосаф. Нават іх паэтычныя імёны гаварылі аб рознасці іх творчай сутнасці: «Колас» – ад зямлі, ад працы, «Купала» – з летуценняў і мар аб папараці-кветцы, аб шчасці.
Лірыка Янкі Купалы – гэта лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа – перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека.
І ў Якуба Коласа, і ў Янкі Купалы немагчыма вызначыць галоўны твор іх жыцця. Напэўна, гэта яшчэ адзін доказ велічы, геніяльнасці іх як творцаў. «Бандароўна» ці «Курган», «Раскіданае гняздо» ці «Паўлінка», «Сымон-музыка» ці «Казкі жыцця», «На ростанях» ці «Новая зямля»? Сапраўды, кожны твор унікальны, варты літаратурнай славы.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.

Вверх