Print this page

ЛІТАРАТУРНАЯ ВАНДРОЎКА "ЯК ЦІКАВА ЎСЁ НА СВЕЦЕ З КНІГАМІ ЯГОЎДЗІКА"

24 лютага 2021 года супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасілі маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка №1 на літаратурную вандроўку па творчасці дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, прысвечаную да яго 65-годдзя. Бібліятэкар Любоў Фаміна пазнаёміла удзельнікаў мерапрыемства з цікавымі аўтабіяграфічнымі звесткамі з жыцця аўтара, з выставай кніг “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях: “Птушкі паляцелі”, “Мядзведзь”, “Прэла-гарэла”. Завяршылася вандроўка выступленнем лялечнага тэатра “Калабок”.

Image Gallery

proflady.rufashion101.ru