У гэтым годзе споўнілася 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 ліпеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту прайшла гадзіна памяці «Якім коштам Перамога нам дасталася. Ты памятай — ніколі не забывай!». З дапамогай электроннай прэзентацыі бібліятэкар расказала пра падзеі таго часу. Рабяты праслухалі песню «Свяшчэнная вайна», а таксама паглядзелі відэаролік «Дзень Перамогі» і «Прадзядуля».