Print this page

Ад Скарыны да нашых дзён

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання цэнтральная бібліятэка падрыхтавала бібліятэчную выставу “Ад Скарыны да нашых дзён”. Яе старонкі расказваюць аб лёсе першага беларускага друкара Францыска Скарыны, аб стварэнні першых друкаваных кніг.

Адной з галоўных тэм з’яўляецца інфармацыя аб правядзенні Дня беларускага пісьменства, дзе беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі. Традыцыйна ён праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры. У гэтым годзе такім горадам стане Полацк.

Нашу Радзіму часта называюць чытаючай краінай. І на самай справе, кніга ў нас узнята на п'едэстал гонару. У Беларусі ёсть шмат помнікаў, прысвечаных кнізе, аб гэтым гаворыць апошняя старонка.

Выстава адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца літаратурай, гісторыяй і культурай Беларусі.