Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...
Items filtered by date: Верасень 2026
- Вер 02, 2026

 

ЯНЧАНКА ІЛЛЯ ПЛАТОНАВІЧ

(1913- 1999)

Янчанка

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшына. Поўны кавалер ордэна Славы.

Нарадзіўся 14 (27) ліпеня 1913 года ў в. Калмакова Гарадоцкага раёна.  Скончыў 4 класы. Працаваў участковым інспектарам лінейнага аддзялення міліцыі на чыгуначнай станцыі «Орша».

З 1941 года – у Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, 1, 3, і 4-м Украінскіх франтах. Ордэнам Славы III ступені (красавік 1944) ўзнагароджаны за ўдзел у баях за г. Цярнопаль. Камандзір аддзялення Ілля Янчанка асабіста знішчыў каля дзесяці варожых салдат.    Ордэн Славы II ступені (кастрычнік 1944):  у баях  каля населенага пункта Вячковце Янчанка  вынес Сцяг палка з акружэння. Ордэн Славы I ступені (1945) атрымаў за баі каля населенага пункта Кухары. Старшына Ілля Янчанка адбіў напад варожых аўтаматчыкаў на камандны пункт палка.

Пасля вайны жыў у Віцебску, працаваў у дэпо станцыі «Віцебск» Беларускай чыгункі.

 БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ЯНЧАНКА ІЛЛЮ ПЛАТОНАВІЧА

- Вер 02, 2026

СЕМЯНКОЎ АЛЯКСЕЙ ІВАНАВІЧ

(1915-2000)

Semenkov a

Савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант ВПС СССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.                                 Герой Расійскай Федэрацыі ( 1998 ).

Нарадзіўся 29 сакавіка 1915 года ў сяле Цесалы Мехоўскага раёна Віцебскай вобласці (цяпер пасёлак Гуркі Гарадоцкага раёна). У 1936 г. скончыў Тамбоўскую авіяцыйную школу Грамадзянскага паветранага флота СССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у транспартнай авіядывізіі. Зрабіў больш за 500 баявых вылетаў у блакадны Ленінград. Удзельнічаў у аперацыі па фарсіраванні Дняпра , бітве на Курскай дузе, у вызваленні Крыма. У ноч на 9 мая 1945 года экіпаж самалета на чале з Семянковым А.І. даставіў у Маскву савецкі экзэмпляр Акта аб капітуляцыі Германіі.

Пасля вайны жыў у Маскве, займаў розныя пасады у ГВФ СССР. Званне Героя Расійскай Федэрацыі прысвоена 26 студзеня 1998 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА САБАЛЕЎСКАГА АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА

- Вер 02, 2026

 Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч

(1905-1988)

Сабалеўскі

Ваенны ўрач, палкоўнік медыцынскай службы.

Удзельнік дрэйфу ледакола «Георгій Сядоў» у Паўночным Ледавітым акіяне.

Герой Савецкага Саюза (1940).

 Нарадзіўся 17 (30) жніўня 1905 года ў Гарадку.  У жніўні 1937 года, будучы студэнтам Ленінградскага медыцынскага інстытута, адправіўся ў якасці суднавога ўрача ў экспедыцыю на ледаколе «Георгій Сядоў». У 1937–1940 гг. падчас дрэйфу ледакола у Паўночным Ледавітым акіяне, дзякуючы намаганням Сабалеўскага, члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы.  Актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне.

За правядзенне гераічнага дрэйфу, выкананне шырокай праграмы даследаванняў у цяжкіх умовах Арктыкі А.Сабалеўскаму 3 лютага 1940 года было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

У гады Вялікай Айчыннай вайны  прымаў удзел у баях на Ленінградскім фронце. Пасля вайны служыў ў сістэме ваенна-медыцынскай службы флоту. Жыў у г. Паўлаўску Ленінградскай вобласці.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА САБАЛЕЎСКАГА АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА

Старонка 2 з 2
Вверх