Шчыры край мой, народ клапатлівы,
Край бясконцых ялін і бяроз,
Бераг рэчкі, узгоркі і нівы,
Дзе з дзяцінства вучыўся і рос.
Дзе бацькоўская родная хата,
Дзе адвеку зямельку араў,
Дзе блакітных азёраў багата,
Не загублены ворагам край.
Край гаворкі і думкі сумленнай,
З дзіўнай казкі былінных слядоў,
Будзь жа ты назаўжды благаслаўлёнай,
Мова прадзедаў і дзядоў.
Я цябе берагчы абяцаю
Не адзіны яшчэ гадок,
Поўжыцця аддаю-прысвячаю
За хвіліны балючы радок.
Святлана Цмугунова