Print this page
Чацвер, 10 Жнівень 2017 15:21

НА РАДЗІМЕ

Written by
Rate this item
(0 votes)

НА РАДЗІМЕ

Ён з-за мяжы прыехаў на радзіму,

Далёкім вельмі быў яго маршрут.

Хацелася старому пілігрыму

Дыўным-даўно наведаць родны кут.

 

На золку, быццам спелая чарэшня,

Чырвоным сокам набрыняе ўсход.

І сонца заблішчыць,

                         нібыта блешня,

Там,

дзе аб нечым шэпчацца чарот.

 

Сівы вандроўнік выража вудзільна,

Прывяжа леску,

знойдзе чарвяка.

І стане засяроджана і пільна

На паплавок глядзець з-пад казырка.

 

Затым адчуе босаю нагою,

Як уцякае рыбка з-пад яе,

І ўспомніць

са шчымліваю тугою

Дасвецці незабыўныя свае.

 

Як быццам ён не ад’язджаў нікуды

Ад гэтых сосен,

                 чаратоў і дзюн.

А на вадзе

         адлюстраванне вуды

звівацца будзе, як даўгі уюн.

 

На радасць рыбалову нечакана

Дасць нерухомы паплавок нырца.

Рване стары вудзільца ўсхвалявана

І выцягне маляўку з азярца.

 

Калі ў далоні сціснутай заб’ецца

Акунь –

      спалоханы і трапяткі,

Рыбак чамусьці

сам сабе ўсміхнецца

І рыбку раптам

выпусціць з рукі…

Read 642 times Last modified on Пятніца, 11 Жнівень 2017 10:37
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments