І цяпер вяскоўцы, як радня,
Бо часцей пасцілі і гавелі,
Шылі сукні з простага радна.
Цёпламу, спагадліваму слову
Тут забыцца людзі не даюць.
На дарогу чарку-аглаблёву
Тут абавязкова вам нальюць.
Ведаў і хаўтуры, і радзіны
Гэты ціхі, некрыклівы кут…
І калісьці пачуццё радзімы
Ў сэрцы маці выспела вось тут.