Print this page
Чацвер, 10 Жнівень 2017 12:09

Накідалі снегу на дахі...

Written by
Rate this item
(0 votes)

****

Накідалі снегу на дахі

Мяцеліцы – слугі зімы.

Здаецца, нібыта папахі

Ў вёсцы надзелі дамы.

 

З нагоды марознай пагоды,

Як струны, гудуць правады.

Адгадавалі бароды

Студні да самай вады.

 

Ззяюць сняжынкі-брыльянты

На хустцы ў дзяўчынкі малой.

Падпёрлі дымы, як атланты,

Неба радзімы маёй.

Read 452 times Last modified on Пятніца, 11 Жнівень 2017 10:40
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments