Склаў свій першы ў жыцці радок.
Сустракай мяне разам з сынам,
Аблямуй дзьмухаўцамі шлях
І знайдзі нам той ранак сіні,
Што згубіў я ў тваіх палях.
ВЯРТАННЕ
Змалку мы пра тэатры не зналі…
Для мяне, быццам рампы агні,
У гародзе сланечнікі ззялі,
Ў полі хорам гулі авадні.
Сонца шчодрае ў небе гарэла…
І была для мяне, хлапчука,
Траццякоўскаю галерэяй
Траццякоўкка – лясная рака.
І таму я лячу – не еду –
Да цябе, мой сівы Гарадок!
Тут я сейбіта шчасце зведаў,
Склаў свій першы ў жыцці радок.
Сустракай мяне разам з сынам,
Аблямуй дзьмухаўцамі шлях
І знайдзі нам той ранак сіні,
Што згубіў я ў тваіх палях.