Ізноў стаю за роднай хатай,
Дзе пад страхой вісяць плугі.
Вялікай птушкаю цыбатай
Садзіцца вечар на лугі.
Як сейбіты, з галін таполі
Насенне сеюць у цішы,
І песні матчыны паволі
Усходзяць у маёй душы.
ДОМА
Люблю душою пасталелай
Я завітаць на тыдні тры
У родны край,
дзе локці смела
На стол кладуць гаспадары.
Дзе я заўсёды госць жаданы,
Дзе брат вучыў мяне араць,
Дзе ўсё, што мне,
як бінт ад раны,
Ад сэрца цяжка адарваць.
Ізноў стаю за роднай хатай,
Дзе пад страхой вісяць плугі.
Вялікай птушкаю цыбатай
Садзіцца вечар на лугі.
Як сейбіты, з галін таполі
Насенне сеюць у цішы,
І песні матчыны паволі
Усходзяць у маёй душы.