Print this page
Панядзелак, 19 Снежань 2016 16:26

Мы рады сустрэчы

Written by
Rate this item
(0 votes)

6 снежня ў спецыяльным доме для пражывання адзінокіх, састарэлых і інвалідаў адбылася сустрэча паміж ўдзельнікамі клуба “Золотой возраст” і клуба “Шаг навстречу” (сацыяльна-педагагічны цэнтр). Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня інвалідаў.

З шчырымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся старшыня праўлення БЕЛТІЗ і БЕЛОІ В.А. Ільін. На сустрэчы прысутнічала дэпутат па Камсамольскай акрузе А.В. Мукамол (мясцовы Савет дэпутатаў), яна пажадала прысутным аптымізму і паболей сонечных шчаслівых дзён у іх жыцці. Бібліятэкар Н М. Рагачова прачытала прысутным верш, які склала удзельніца клуба “Золотой возраст” Н.А. Данілава.

Гарадоцкі следчы камітэт сярод сваіх супрацоўнікаў, спецыяльна да гэтай даты, правёў дабрачынную акцыю. У рамках акцыі былі сабраны грошы на падпіску Рэспубліканскай газеты “Вместе” і на канцылярскія тавары. Свой падарунак яны ўручылі удзельнікам клуба “Шаг навстречу” падчас мерапрыемства.

Read 643 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments