Print this page
Аўторак, 13 Снежань 2016 11:26

Падарожжа ў краіну геаграфіі

Written by
Rate this item
(0 votes)

24 лістапада супрацоўнік прудніцкай бібліятэкі сумесна з настаўнікамі мясцовай сярэдняй школы правялі для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў займальную гульню “Поле цудаў” пад назвай “Падарожжа ў краіну геаграфіі”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках тыдня геаграфіі, які быў аб’яўлены пры школе.

Каб стаць ўдзельнікам, дзецям спачатку трэба было адказаць на пытанні тэматычнай віктарыны. Ажыўлена прайшла гульня з гледачамі, якую падрыхтавала вядучая Каржова Л.А.

Акрамя ведаў па геаграфіі, удзельнікам прыйшлося дэманстраваць і свае музыкальныя таленты, бо барабан “Поле цудаў” дапоўніўся двумя сектарамі: сектар “Танец” і сектар “Песня”. Пры выпаданні гэтых сектараў, удзельнік мог адкрыць любую літару ў слове толькі пасля выканання песні або танца.

Напрыканцы гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы, а галоўны прыз дастаўся пераможцу “Поле цудаў” навучэнцу 9-га класа Мялік Вадіму.

Read 858 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments