Print this page
Панядзелак, 12 Снежань 2016 16:12

Інфармацыйная гадзіна на тэму барацьбы з ВІЧ

Written by
Rate this item
(0 votes)

29 лістапада напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшла гадзіна трывогі “Дорога в никуда”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы сярэдняга і стэрэйшага школьнага ўзросту.

Бібліятэкар Банадысева К.А. распавяла юным ўдзельнікам пра тое, што такое ВІЧ і якую шкоду ён уяўляе для чалавека, як трапляе ў арганізм. Растлумачыла якія існуюць самыя распаўсюджаныя шляхі перадачы ВІЧ/СНІДа, як трэба сябе паводзіць, каб не стаць ахвярай інфекцыі. Прысутныя пазнаёміліся з статыстычнымі дадзенымі захворвання па рэспубліцы, вобласці, раёне. Каб замацаваць веды па праслуханнаму, быў прапанаваны тэматычны тэст. Напрыканцы мерапрыемства падлеткі праглядзелі відэафільм “СНІД і ВІЧ”.

Мэтаю мерапрыемства з'яўлялся павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб ВІЧ/СНІД, прафілактыцы і лячэнні гэтага захворвання, каб словы пра хваробу, яе прычыны і наступствы не прагучалі абыякава для моладзі, а знаходзілі водгук і прымушалі задумацца.

Read 1302 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments