Print this page
Пятніца, 16 Снежань 2016 08:25

Радок прысвечаны Максіму

Written by
Rate this item
(0 votes)

7 снежня ў літаратурна-музычнай гасцёўні, якая працуе пры раённай бібліятэцы, прайшоў вечар “Радок прысвечаны Максіму”, да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча.

Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык. Творчасць Багдановіча прасякнута любоўю да краіны, да беларускай мовы і трывала ўвайшла ў духоўную скарбніцу беларускага народа. Літаратурная дзейнасць Багдановіча прасякнута думкамі аб цяжкай долі працоўнага народа, яго змаганне за лепшую долю, яго імкненне выбіцца на шлях свабоды і шчасця.

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы сярэдняй школы № 1, супрацоўнікі раённай бібліятэкі і аматары беларускай класікі.

Урачыста адкрылі вечар беларускай песняй супрацоўнікі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Л. Рэзкіна і У. Шакуцёў. Прынялі ўдзел настаўнікі і выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў. Таленавітая Ганна Жэгуловіч (настаўнік М. Сахвановіч) выканала на цымбалах музычную кампазіцыю з сюіты «У свеце танца» «Блюз і Тарантэла», заваражыла гледачоў сваёй чароўнай музыкай настаўніца па класу скрыпкі Аліна Шыбко.Супрацоўнікі бібліятэкі чыталі вершы паэта

З літаратурным аглядам выступіла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Кацярына Банадысева. Яна апавядала пра творчую спадчыну Максіма Багдановіча, кнігі і артыкулы пра паэта, пра яго адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі “Вянок”.

На вечары гучалі відэазапісы песень на вершы Максіма Багдановіча ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”.

Read 689 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments