Print this page
Аўторак, 22 Лістапад 2016 16:22

Аб згубным дзеянні шкодных звычак.

Written by
Rate this item
(0 votes)

 

Здароўе чалавека з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю жыцця і залежыць ад мноства фактараў.  Выхаванню ў моладзі патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця велізарная роля належыць бібліятэкам. Гарадоцкая раённая бібліятэка адказна працуе у гэтым накірунку.

16 лістапада ў чытальнай зале раённай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча ў клубе “Сверстник”.  Бібліятэкар Данілава В. А. правяла для ўдзельнікаў урок-перасцярогу “Куренье -смерть, а табак - яд”.

У час сустрэчы адбыўся экскурс ў гісторыю, дзе  удзельнікі даведаліся адкуль быў прывезены да нас табак.  Таксама  праслухалі інфармацыю:  з чаго складаецца тытунёвы дым, якое згубнае  дзеянне ён аказвае на арганізм чалавека, статыстыку захворванняў, якія пазітыўныя змены адбываюцца пры адмове ад курэння. У завяршэнні сустрэчы ўсе прынялі ўдзел у віктарыне, а тых, хто хутка і правільна адказваў на пытанні, чакалі салодкія прызы.

 

 

Read 613 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments