Print this page
Пятніца, 26 Жнівень 2016 16:06

Хлеб – усяму галава

Written by
Rate this item
(0 votes)

21 жніўня супрацоўнікі Езярышчанскай гарпасялковай бібліятэкі правялі для сваіх наведвальнікаў пазнавальна-забаўляльную гульню “За тое, што хлеб як сонца на стале”.

На мерапрыемстве, якое праходзіла ў сценах бібліятэкі, дзеці пачулі шмат цікавага: чаму трэба шанаваць хлеб, які доўгі шлях праходзіць зерне з поля да нашага стала, якую вялікую працу павінны рабіць кожны дзень хлебаробы. Вядучыя расказалі і пра Ленінград у гады блакады, калі хлеб быў практычна адзіным харчаваннем, сімвалам жыцця і барацьбы.

Падчас мерапрыемства былі агучаны звычаі і абрады наконт хлеба, што прыйшлі да нас з старадаўняга часу. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны “Хлеб – усяму галава”, а галоўны прыз - салодкі падарунак, атрымаў кожны ўдзельнік.

Сустрэча атрымалася вельмі цікавая і пазнавальная.

Read 1189 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments