Print this page
Панядзелак, 15 Жнівень 2016 11:49

Падарожжа па роднаму краю

Written by
Rate this item
(0 votes)

31 ліпеня ў рамках эколага-краязнаўчага праекта “Сем цудаў Лосвіда” супрацоўнік Прудніцкай бібліятэкі для ўдзельнікаў краязнаўчага клуба “Буслік” арганізавала падарожжа па сцежцы Напалеона – “Пешком по родному краю”.

Пачалося мерапрыемства ў сценах бібліятэкі, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігай “Памяць” Гарадоцкага раёна. Бібліятэкар прачытала для прысутных з кнігі сказ пра возера “Лосвіда”. Далей дзеці адправіліся ў падарожжа з працягласцю 6 кіламетраў. Падчас дарогі біблітяэкар паказвала маленькім удзельнікам мясцовыя краявіды, расказвала легенды пра возера, пра падзеі падчас Вялікай Айчыннай вайны, адкуль пайшла назва “Тропа Наполеона”. Дзеці праявілі вялікую цікавасць да роднага краю і засталіся вельмі задаволены мерапрыемствам.

У сваёй рабоце па краязнаўству бібліятэкар заўсёды стараецца пазнаёміць падрастаючае пакаленне з гісторыяй роднага краю,з жыццём знакамітых жыхароў і продкаў; зберагчы памяць аб далёкіх падзеях мінулага, прывіць любоў да сваёй краіны і народа, павагу да гістарычных падзей і фактаў.

Read 821 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments