Print this page
Пятніца, 08 Ліпень 2016 09:45

Святкавалі мы Купалле.

Written by
Rate this item
(1 Vote)

У ноч з 6-га на 7-е ліпеня беларусы святкавалі яскравае, вясёлае і загадкава-таямнічае летняе свята Купалле – старажытнае свята сонца, сталасці лета і росквіту прыроды.

Вядома, што на Купалле водзяць карагоды, спяваюць купальскія песні, скачуць праз вогнішча. У Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэцы стала добрай традыцыяй святкаваць Купалле разам з жыхарамі горада. Супрацоўнікі бібліятэкі загадзя падрыхтаваліся да свята – наплялі купальскіх вянкоў, каб потым, за сімвалічную плату прапанаваць іх маладым дзяўчатам. Дзяўчына павінна пусціць вянок па вадзе – гэта можа прадказаць яе лёс на бліжэйшы год. Упершыню на свяце супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі маленькім наведвальнікам мерапрыемства ўнікальную магчымасць з дапамогай каляровых фарбаў у лічаныя хвіліны ператварыцца ў прынцэсу, фею, матылька, пірата, тыгра, ката або іншага казачнага героя.

Read 803 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments