Print this page
Пятніца, 08 Ліпень 2016 09:26

Дзень Незалежнасці

Written by
Rate this item
(0 votes)

3 ліпеня ў гарадскім скверы горада Гарадка прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Ў рамках свята цэнтральная раённая бібліятэка прапанавала жыхарам і гасцям горада прагуляцца па “Кніжным бульвары” ля помніка “Тарас нс Парнасе”, дзе была прадстаўлена фота-выстава “Гарадоччына ўчора і сёння”. Побач праходзіў майстар-клас па брашуроўцы кніг “Мастерская своего дела”, пад час якога супрацоўнік бібліятэкі  вучыў на спецыяльнай прыладзе ўсіх жадаючых брашураваць кнігі і блакноты. Бібліятэкар-бібліёграф прапанавала ўвазе гасцям свята “Красную книгу Городокского района”. Гэта анатаванае і ілюстраванае выданне рэдкіх на тэрыторыі Гарадоцкага раёна відаў дзікіх жывёл, птушак, дзікарослых раслін, грыбоў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення і падлягаюць ахове. Маленькіх наведвальнікаў свята больш за ўсяго прывабіла бяспройгрышная латарэя.  А для дзецей і дарослых ў дадатак да сонечнага настрою  мастак бібліятэкі прапанаваў ўпрыгожыць сябе яркім часовым малюнкам.

Read 656 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments