Print this page
Пятніца, 29 Красавік 2016 09:09

На струнах душы

Written by
Rate this item
(0 votes)

23 красавікаў Бычыхінскай сельскай бібліятэцы адбылася вандроўка па творчасці З. Бядулі “На струнах душы” (да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка). Мерапрыемства прайшло ў рамках раённай бібліятэчнай акцыі “13 юбілеяў альбо вялікі чытацкі марафон”.  Былі запрошаны навучэнцы 8-11 класаў мясцовай школы разам з настаўнікам беларускай і рускай мовы Рулёвай Марыяй Пятроўнай.

Пачалося мерапрыемства знаёмствам з біяграфіяй і творчасцю Бядулі. Настаўніца Марыя Пятроўна вельмі цікава распавядала дзецям пра пісьменніка, зачытвала самыя цікавыя часткі з яго твораў.

Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўсім удзельнікам азнаёміцца з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены творы пісьменніка. Напрыканцы ўсе з задавальненнем прынялі ўдзел ў літаратурнай віктарыне па творчасці Бядулі.

Read 540 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments