Print this page
Аўторак, 22 Сакавік 2016 10:22

Масленіца шырокая

Written by
Rate this item
(0 votes)

12 сакавіка ў вёсцы Пруднікі прайшло свята народнага календара «Масленіца шырокая». Увесь масленічны тыдзень рыхтаваліся да свята ўдзельніцы клуба «Женсовет», які працуе пры бібліятэцы: выбіралі лепшыя рэцэпты бліноў, майстравалі пудзіла бабы, успаміналі прыпеўкі і старадаўнія песні.

Свята адбылося ў сценах бібліятэкі, дзе ўсім хапіла месца, было цёпла, утульна і весела. Самым доўгачаканым і смачным стаў конкурс бліноў «Пальчыкі абліжаш». Кампетэнтнае журы, адведаўшы ўсіх бліноў, выбрала пераможцаў. Мужчыны і хлопцы паспрабавалі свае сілы ў конкурсе «Асілкі». Усе разам успаміналі і спявалі песні пра зіму. Прадоўжылася свята на вуліцы спальваннем пудзіла.

Read 513 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments