Не засталася ў баку ад свята і цэнтральная раённая бібліятэка. Усіх жадаючых супрацоўнікі бібліятэкі запрошвалі згуляць у бяспройгрышную латарэю. На прагляд была прадстаўлена тэматычная выстава, прысвечаная святу гукання вясны. Але больш за ўсё зацікавіў кнігалюбаў “кніжны развал”, дзе за сімвалічную плату можна было набыць найбольш упадабаны твор любімага пісьменніка.