Print this page
Субота, 05 Сакавік 2016 10:11

Эрудытам беларускай мовы

Written by
Rate this item
(0 votes)

19 лютага супрацоўнікі Пальмінскай селькай бібліятэкі–школы здаровага ладу жыцця правялі турнір эрудытаў беларускай мовы “Мова – духоўны скарб народа”.

Мерапрыемства праходзіла ў мясцовай школе для навучэнцаў, настаўнікаў і ўсіх аматараў роднай мовы. Конкурсы, загадкі, рэбус, крыжаванкі і шмат іншага прапанавалі бібліятэкары ўдзельнікам. Пераможцаў узнагароджвалі прыемнымі падарункамі – першымі пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі беларускіх аўтараў. Таксама была прапанавана выстава-прагляд “Мова – адвечны голас радзімы”.

У гэты ж дзень у сценах бібліятэкі прайшла акцыя “Чытаем па-беларуску”. Бібліятэкары прапаноўвалі ўсім, хто завітаў да іх, кнігі беларускіх аўтараў і размаўлялі з наведвальнікамі на роднай мове.

Read 755 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments