Print this page
Субота, 05 Сакавік 2016 10:08

Наш скарб – родная мова

Written by
Rate this item
(0 votes)

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Бібліятэкі Гарадоцкага раёна не змаглі застацца безудзельнымі і правялі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь , я  люблю цябе”  шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных Міжнароднаму дню роднай мовы.

19 лютага ў сценах Вархоўскай сельскай бібліятэкі для навучэнцаў 5 - 8 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Беларускі скарб”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры мясцовай сельскай школы распавядала ўдзельнікам мерапрыемства пра доўгі шлях беларускай мовы, пра тое, што, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё ганаровае месца сярод іншых моў свету.

У час мерапрыемства гучалі прыказкі. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе: хто ўспомніць больш беларускіх прымавак, альбо прыдумае сам. Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

 

Read 992 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Администратор

Latest from Администратор

Login to post comments