На выставе шырока прадстаўлены краязнаўчыя матэрыялы: альбомы, буклеты, ксеракопіі аб вызваленні Гарадоцкага раёна, аб апошніх баях танкістаў Н.М. Рудыка і І.Н. Антонава. Цікавы матэрыял сабраны ў папку-дасье "Пусть будет с вами память", дзе змешчана інфармацыя аб 13 вуліцах г.Гарадка, якія носяць імёны герояў ВАВ. Заслугоўвае ўвагі буклет "Героические земляки", дзе змешчана інфармацыя аб поўных кавалерах ордэнаў Славы Гарадоцкага раёна.
Далей выстава пераносіць нас у сучасны час, дзе на кніжных паліцах змешчаны кнігі, альбомы, папкі, буклеты аб сучасным стане Гарадоцкага краю, знакамітых земляках - спартсменах, народных майстрах, культурных дзеячах і інш. Прадстаўлена інфармацыя аб аб'ектах сацыяльнай сферы, гандлю, грамадскага харчавання, якія значна пераўтварыліся ў час падрыхтоўкі да фестываля-кірмашу "Дажынкі-2014".